Вялікабрытанія занепакоеная лёсам Саннікава і Дашкевіча
28 верасня брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідзінгтан зрабіў заяву, датычную беларускіх палітвязняў.
У заяве пазначана, што Вялікабрытанія занепакоеная абыходжаннем са зняволеным былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым і лідарам “Маладога фронту” Змітром Дашкевічам. Улады гэтай краіны мае звесткі, што жыцці гэтых двух палітыкаў знаходзяцца пад пагрозай.
Такім чынам, Вялікабрытанія зноў заклікала афіцыйны Мінск вызваліць усіх палітзняволеных і спыніць іх крымінальны пераслед, паведамляе БелаПАН.