Затрымалі актывістаў Альтэрнатыўнай моладзевай платформы
Маладыя людзі 27 кастрычніка ўдзень вярталіся са Свіслачы, дзе ўскладалі кветкі да помніка Кастусю Каліноўскаму.
Іх машыну спынілі прадстаўнікі ДАІ, проста паказалі пальцамі на тых, хто ім патрэбны і забралі двух хлапцоў, паведамілі Еўрарадыё іх сябры. Вядома, што моладзевых актывістаў абвінавачваюць паводле артыкула 23.4 Адміністратыўнага кодэксу (арганізацыя масавага мерапрыемства).
Яшчэ двух удзельнікаў акцыі ў Свіслачы затрымалі з бел-чырвона-белымі сцягамі.