Жадаючых атрымаць запрашальнік на канцэрт Тар’і падтрымалі 8461 чалавек
У напружанай барацьбе перамагла клавішніца з Наваполацка Юлія.
24 лютага мы абвясцілі конкурс на лепшы rock-look і паабяцалі запрашальнік на канцэрт Тар’і Турунен самай стылёвай рок-зорцы, няхай не на сцэне, а толькі ва ўласным уяўленні.
За тыдзень мы атрымалі дзесяць розных фотак, якія можна паглядзець у альбоме ў ВК.
Пераможца вызначыўся толькі цягам апошніх гадзін галасавання. Ім стала прыгажуня-Юлія, рок-музыка не толькі на фотцы, але і ў жыцці.
Юля грае на клавішах у гурце Город N, а на канцэрт Тар'і марыла трапіць з дзяцінства. Мы налічылі ажно 3708 чалавек, якія дапамаглі ёй атрымаць жаданыя квіткі!