Андрэй Пачобут стаў героем песні зэкаў

Гэтым разам ён піша, што чуў перароблены і адаптаваны да гарадзенскай рэчаіснасці хіт Міхаіла Круга “Владимирский Централ". Прычым, у гэтым “хіце” з’явілася і яго прозвішча.

Еўрарадыё: Распавядзіце, пры якіх умовах вам давялося пачуць гэтую песню?

110829 PachobutS.mp3

Пачобут: Тэкст гэтай песні перадаваўся паміж камерамі. Існуе ў турме міжкамерная сувязь, калі перакідваюцца запіскі ці напрыклад цыгарэты ці гарбата. Калі чалавек у турме знаходзіцца, то ў яго шмат часу. Натуральна, гэтыя вершы турэмныя, нейкія песні, яны сапраўды там існуюць. Нейкая такая нават субкультура вакол гэтага ёсць.

Еўрарадыё: Ці памятаеце вы радкі з песні “Гродненскі цэнтрал”, дзе гучала вашае прозвішча?

Пачобут: Вядома, памятаю. Цалкам ўвесь тэкст не памятаю, я яго не запісваў, але некаторыя моманты найбольш яскравыя мне ў памяць урэзаліся. Між іншым, тыя радкі, дзе ёсць маё прозвішча:

“Вот выборы прошли,

 И крайнего нашли.

 Корреспондент Почобут,

 Заходи!”

Еўрарадыё: Калі вам прысвяцілі нават радкі ў песні, то турэмшчыкі ведалі пра ваш лёс?

Пачобут: Безумоўна, у турме ведалі, што я сяджу. Мая гісторыя, мой лёс быў такім вельмі моцным алібі, для тых людзей, якія там знаходзяцца. Гэта была гучная справа і пра гэта ў турме размаўлялі. Калі прыходзіў пракурор ў турму і ён мне перад усёй камерай публічна прапаноўваў пакаяцца перад Лукашэнкам, тады мяне вызваляць, я адмовіўся і гэта таксама разнеслася па турме. Я там быў вядомым чалавекам.

Еўрарадыё: Можа, вы яшчэ нешта цікавае прыгадалі з часу, калі вы сядзелі ў турме? Падзеліцеся з нашымі слухачамі?

Пачобут: Жонка Саннікава Ірына Халіп казала, што Саннікава называюць прэзідэнтам. Гэтая мянушка дастаткова часта даецца за злачынствы. У выпадку Саннікава слова “злачынства” трэба ўзяць у двухкоссі. Напрыклад, калі чалавека садзілі за захоўванне зброі, далі мянушку Патрон. Такая цікавая справа, як людзі рэагуюць на нейкія такія падзеі.

Еўрарадыё: А вас называлі Карэспандэнт?

Пачобут: Безумоўна. Гэта адразу было Карэспандэнт, што я сяджу за тое, што напісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі