Журы Еўрафэста прагаласавала за... Litesound

"Журы з гледачамі разышлося, – прызнаецца Аляксандр Ціхановіч. – Гледачы далі Ланской 12 балаў, Litesound – 10, а журы Litesound – 12, Ланской – 10. У такім выпадку перамагаюць гледачы. Гэта правіла Еўрапейскага вяшчальнага саюза, і ў нашым адборы прапісаныя такія ж правілы". 

Сябра журы Яўгена Алейніка вельмі цікавяць вынікі глядацкага галасавання ў фінале, і ў паўфінале "Еўрафэста" таксама.

"Калі казаць сучаснай мовай "Еўрафэста", то кожны раз адбываецца выбар іншага фаварыта, – працягвае дзяліцца ўражаннем ад нацыянальнага адбору Яўген Алейнік. – На мой погляд, калі першапачаткова планавалася прыцягнуць да ўдзелу ў Еўрабачанні Алёну, то, калі ласка, ніхто ж не супраць! Але зараз адбылася падмена паняццяў. Людзей настойліва папрасілі галасаваць і тым самым перакінулі на іх адказнасць. Мне падаецца, што, калі ўжо ішла мэтанакіраваная праца на аднаго выканаўцу, то было б больш шчыра выбраць яго закрытым шляхам. Тым больш, правілы Еўрапейскага вяшчальнага саюзу не забараняюць гэта рабіць". 

Пасля абвяшчэння вынікаў "Еўрафэста" ўсіх фіналістаў запрашаюць на сцэну. Двое выходзіць адмаўляюцца: Гюнэш, якая заняла 3-е месца і лідар гурта Litesound Зміцер Каракін. Вядучыя тлумачыць гэта "эмоцыямі пасля такой напружанай барацьбы"...

“Зміцер ведаў, што і сябры журы прагаласавалі за Litesound і гледачы, гэта стала вядома літаральна за хвіліну да абвяшчэння вынікаў, – распавядае дырэктар гурта Юрый Каракін. – Было зразумела, што Litesound мусіць перамагчы. А потым, калі адкрылі канверт, раптоўна аказалася, што там напісана зусім іншае. На колькі я ведаю, гэта было нечакана не толькі для Змітра, але і для сябраў журы".

Здаецца, для Алёны Ланской таксама гэта было нечаканасцю.

"Па-першае, я не чула, а па-другое, я не зразумела, – узгадвае прадстаўніца Беларусі на Еўрабачанні-2012. – Я думала, што спачатку абвяшчаюць вынікі галасавання сяброў журы. Таму я чакала, што будуць яшчэ абвяшчаць вынікі галасавання тэлегледачоў. А тут мне кажуць: "Алёна, ідзі!". Разгубілася, я не ведала!".

За некалькі дзён да фіналу Еўрафэста з'явілася інфармацыя, што "візітоўку" Алёны Ланской рассылае па дзяржпрадпрыемствах Віцебскі аблвыканкам. Гэтыя факты выклікаюць хвалю абурэння сярод інтэрнэт-карыстальнікаў. Але не засмучаюць саму спявачку:

"Я абсалютна спакойна стаўлюся да таго, што пішуць, – каментуе рэакцыю інтэрнэт-суполкі на сваю перамогу Алёна Ланская. – Не жадаю мусіраваць тое, што не даказана, і тое, што нехта падрабіў ці прыдумаў. Хачу яшчэ сказаць, што да канца не было вядома, хто пераможа, бо ў тым жа інтэрнэце увесь час то я была на першым месцы, то Гюнэш, то Litesound. І тут ужо ўсё залежала ад тэлегледачоў і прыхільнікаў".

Мы задалі пытанне мінакам на вуліцах Мінска: Чаго не хапае беларусам, каб перамагчы на Еўрабачанні?

120215 STR Eurovidenie.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі