Зміцер Дашкевіч застанецца ў калоніі яшчэ на год
Гэта максімальны тэрмін, які маглі прысудзіць палітвязню па абвінавачанні ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла нявеста Змітра Наста Палажанка, якая сёння знаходзіцца ў Глыбокім каля калоніі.
Палажанка: "Вынеслі яму прысуд — адзін год. Гэта максімум, які яму маглі вынесці. Адзін год — гэта з сённяшняга дня. То бок, заканчэнне яго тэрміну атрымоўвацца 28 жніўня 2013 года... Зміцер адмовіўся ад адваката, бо ведаў, што гэты працэс абсалютна штучны і не мае ніякай юрыдычнай моцы".
Па словах Палажанкі, Дашкевіч не прызнаў прысуд, але абскарджваць яго не стане, бо лічыць гэта безвыніковым.
Калі б не сённяшні вырак, палітвязень выйшаў бы на волю ў снежня 2012 года. Нагадаем, што лідара "Маладога фронту" (Чэхія) затрымалі ў Мінску напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Хлопцаў абвінавацілі ў злосным хуліганстве.