Рэспубліканцы заклікалі даць Украіне ракеты ATACMS большага радыусу дзеяння

Ракеты ATACMS ужо нанеслі адчувальныя страты расійскім войскам

Ракеты ATACMS ужо нанеслі адчувальныя страты расійскім войскам / Reuters

Група рэспубліканцаў у Кангрэсе заклікала прэзідэнта ЗША Джо Байдэна даць Украіне ракеты ATACMS большай далёкасці дзеяння. У лісце Байдэну ад 1 лістапада, з якім азнаёмілася агенцтва Reuters, вядучыя рэспубліканцы з камітэтаў па міжнародных адносінах і ўзброеных сілах заявілі, што яны вітаюць паведамленні аб тым, што адміністрацыя перадала Украіне версію ATACMS меншай далёкасці, але просяць таксама даць Кіеву больш дальнабойныя сістэмы.

Рэспубліканцы адзначаюць, што пытанне неадкладнае — ўкраінцам трэба наносіць удары па расійскіх войсках, асабліва ў Крыме.

У сваім лісце амерыканскія заканадаўцы адзначылі, што Украіна запрасіла ракеты ATACMS вялікай далёкасці і прадэманстравала здольнасць адказна іх ужываць, а Расія не пайшла на эскалацыю ў адказ на іх выкарыстанне.

У кастрычніку стала вядома, што Украіна атрымала ад ЗША каля 20 ракет ATACMS і ўжо паспяхова іх выкарыстала, наносячы ўдары па аэрадромах на акупаванай тэрыторыі. Далёкасць іх дзеяння складае да 165 км. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі