Reuters: Расія, Турцыя і Іран плануюць падзяліць Сірыю на зоны ўплыву

Reuters: Расія, Турцыя і Іран плануюць падзяліць Сірыю на зоны ўплыву

Расія, Турцыя і Іран працуюць над праектам падзелу Сірыі на неафіцыйныя зоны ўплыву. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, якое спасылаецца на неназваныя крыніцы. Адзначаецца, што дамоўленасці знаходзяцца ў "зачаткавым стане". Паводле праекту, Сірыя павінна стаць своеасаблівай федэрацыяй пад кантролем алавітаў — паслядоўнікаў блізкай да шыітаў рэлігійнай плыні (да яе належыць цяперашні прэзідэнт Сірыі Башар Асад).

Мяркуецца, што Асад зможа застацца ва ўладзе да наступных прэзідэнцкіх выбараў у 2021 годзе, пасля чаго яе саступіць. На змену яму мусіць прыйсці "менш супярэчлівы алавіцкі кандыдат". Па неафіцыйнай інфармацыі, ідэю адхілення Башара Асада не падтрымлівае Іран.

Межы "зонаў уплыву" невядомыя, за выключэннем таго, што Турцыя хоча атрымаць кантроль над памежнай тэрыторыяй на поўначы краіны, якая пераважна падкантрольная сірыйскім курдам. Іх Анкара разглядае як саюзнікаў забароненай турэцкай Рабочай партыі Курдыстана.

Што да Ірана, то, як піша агенцтва, яго мэтай з'яўляецца захаванне наземнага калідора для паставак зброі шыіцкаму ліванскаму руху "Хезбала". А вось Расія разлічвае шляхам сірыйскага ўрэгулявання пацвердзіць свой статус "звышдзяржавы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі