Рэйтынг QS: БДУ заняў 288-е месца сярод універсітэтаў свету
У сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў, які складае брытанская кампанія QS, Белдзяржуніверсітэт заняў 288-е месца. Як паведамляе прэс-служба Мінадукацыі, гэта рэкорд для беларускага ўніверсітэта.
У параўнанні з мінулым годам БДУ ўзняўся ў рэйтынгу на сем пазіцый: у 2021 годзе БДУ займаў 295-е месца, у 2020-м — 317-е.
Таксама ў рэйтынг трапілі яшчэ дзве беларускія ВНУ: БНТУ ўвайшоў у групу, якая займае 751-800 месцы, а БДУІР — у групу 1001-1200. Агулам у свеце налічваецца каля 30 000 ВНУ.
Уключэнне ў рэйтынг QS уплывае на канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку адукацыйных паслуг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.