Рэзка падаражэлі білеты на цягнік з Мінска ў Калінінград

Кошт праезду на цягніках з Мінска ў Калінінград значна ўзрос

Кошт праезду на цягніках з Мінска ў Калінінград значна ўзрос / pixabay.com

Кошт праезду на цягніках з Мінска ў Калінінград значна ўзрос — цяпер білеты каштуюць у 2-3 разы даражэй, паведамляе dev.by. Калі раней плацкарт або купэ абыходзіліся ад 100 да 190 рублёў, то цяпер цана пачынаецца ад 300 рублёў і дасягае 700 рублёў. 

Цэны павысіліся з 12 снежня. Беларуская чыгунка тлумачыць гэта павелічэннем тарыфаў на перавозкі пасажыраў па тэрыторыі Літвы для ўсіх цягнікоў у міжнародным спалучэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі