Родныя Дзмітрыя Усхопава пакінулі Беларусь
Дзмітрый Усхопава / фота з сацыяльных сетак
Родныя Дзмітрыя Усхопава — жыхара Рэчыцы, які раптоўна памёр пасля таго, як трапіў у міліцыю ў навагоднюю ноч —пакінулі Беларусь. Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі узаемадапамогі Андрэй Стрыжак.
"Улічваючы сітуацыю вакол гібелі Дзмітрыя Усхопава ў Рэчыцы, было прынята рашэнне эвакуіраваць яго блізкіх. Аперацыя ўвянчалася поспехам", — напісаў Cтрыжак на сваёй старонцы ў Facebook.
Усхопаў памёр пасля таго, як яго затрымалі і даставілі ў аддзяленне міліцыі. У той вечар ён ехаў да маці на святочную вячэру. Паводле версіі Следчага камітэта, мужчына быў нецвярозы, аказаў супраціў, і ў адказ "да яго была ўжытая фізічная сіла", але яго "смерць не носіць траўматычнага характару", на целе няма пашкоджанняў унутраных органаў і пераломаў костак. Сваякі не згодныя з гэтай версіяй, яны лічаць, што Усхопава збівалі, і менавіта гэта стала прычынай яго гібелі. Пра гэта яны заявілі журналістам.
Адначасова gраўладныя телеграм-каналы пачалі раскручваць тэму аб захапленні Усхопава наркотыкамі. У СК заявілі, што ва Усхопава пры сабе быў пакецік з марыхуанай. А ў яго мабільным тэлефоне знайшлі перапіску з адпаведнай інтэрнэт-крамай, "што можа сведчыць аб датычнасці мужчыны да незаконнага абароту наркотыкаў". У той жа дзень стала вядома, што ў Рэчыцы затрымалі некалькі сяброў Усхопава. Паведамлялася, што затрыманне магло быць звязана з "наркатычнай" артыкулам 328.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.