Легендарны беларускі гурт N.R.M. збіраецца ва Украіну, каб зайграць канцэрт для ваяроў палка Каліноўскага. Але ехаць з “пустымі рукамі” музыкі не хочуць і прапануюць усім неабыякавым далучыцца да збору, каб набыць неабходны “каліноўцам” вайсковы рыштунак.
Хто быў ініцыятарам гэтай паездкі і ці час сёння для “франтавых канцэртаў”? Ці вядома дакладна, якая дапамога патрэбная ваярам і што трэба для яе набыцця? Чаму сёння важна наладзіць кантакты паміж вайсковай і цывільнай часткай беларускага грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен N.R.M. Піт Паўлаў.