Рубель у Беларусі 18 студзеня вырас адносна ўсіх асноўных валют

Рубель у Беларусі 18 студзеня вырас адносна ўсіх асноўных валют

У чацвер, 18 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют: усе яны знізіліся адносна рубля. 

Курс долара ЗША паменшаў з 1,9963 да 1,9933 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,4410 да 2,4311 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5113 беларускага (у сераду — 3,5286).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,36%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 17 студзеня курс долара ЗША вырас з 1,9953 да 1,9963 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,4414 да 2,4410 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі