Рух па праспекце Машэрава ў Мінску сёння будзе абмежаваны

З 10.00 да 14.00 будзе абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў, у тым ліку наземнага грамадскага транспарту, на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Аналагічныя абмежаванні будуць уводзіцца 1 і 2 ліпеня. У гэтыя дні на праспекце Машэрава з 19.00 да 23.00 таксама пройдуць трэніроўкі тэатралізаванага шэсця, паведамляе БелТА.

Фота toxaby.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі