Рух "За Свабоду", АГП, ПБНФ і аргкамітэт БХД падалі заяўку на Дзень Волі

Рух "За Свабоду", АГП, ПБНФ і аргкамітэт БХД падалі заяўку на Дзень Волі

Прадстаўнікі апазіцыі падалі заяўку ў Мінгарвыканкаму на шэсце на Дзень Волі. Заяўку падпісалі прадстаўнікі чатырох арганізацыяў — руху "За Свабоду", АГП, ПБНФ і аргкамітэта БХД, паведамляе pyx.by.

Правесці акцыю плануецца ў суботу, 25 сакавіка. Арганізатары просяць дазвол на збор каля Акадэміі навук у 14.00-14.30. А потым яны хочуць прайсці шэсцем па праспекце Незалежнасці да парку Янкі Купалы. Завяршыць акцыю плануецца ў 15.30, калі шэсце дойдзе да парку. Праводзіць мітынг не плануецца.

Меркаваная колькасць удзельнікаў — 950 чалавек.

Раней Мінгарвыканкам не дазваляў шэсце па праспекце Незалежнасці, бо заяўнікі планавалі праводзіць мітынг. Між тым мітынгі дазволеныя толькі на плошчы Бангалор. Сёлета заяўнікі адмовіліся ад мітынгу, таму спадзяюцца, што ім дазволяць шэсце па праспекце.

Акрамя таго, плануецца правесці святочны канцжрт на 25 Сакавіка. пра месца яго правядзення і склад выступоўцаў цяпер ідуць перамовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі