Румас расказаў Лукашэнку прагноз на 2019-ы ў святле складаных адносінаў з Расіяй

Румас расказаў Лукашэнку прагноз на 2019-ы ў святле складаных адносінаў з Расіяй

Тэмпы росту эканомікі Беларусі ў другім паўгоддзі 2018 года запаволіліся. Аднак урад стараецца завяршыць год з паказчыкамі, вышэйшымі за прагноз. Пра гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас пасля дакладу ў кіраўніка дзяржавы, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, рост ВУП на сёння перавышае паказчыкі, вызначаныя ў прагнозе. А запаволенне тэмпаў росту эканомікі ў другім і трэцім кварталах года ён звязаў пераважна з вонкавымі фактарамі. Асноўная прычына, кажа кіраўнік урада,— у аслабленні расійскага рубля. Беларусь як экспартна арыентаваная краіна не можа не залежаць ад вонкавых фактараў. 

"Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся 2019 годам у святле нашых складаных узаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй", — дадаў Румас. Ён паведаміў, што на мінулым тыдні ўрад разгледзеў прагноз на 2019 год, праект бюджэту са зменамі ў Падатковы кодэкс, і ўсё гэта — ва ўвязцы з грашова-крэдытнай палітыкай. Цяпер гэтыя дакументы праходзяць узгадненне з Камітэтам дзяржкантролю, пасля чаго будуць пердадзеныя ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Прэм'ер лічыць, што паводле прагнозаў на 2020 год удасца выканаць параметры пяцігодкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі