Румас распавёў, у якім выпадку не падпішуць дарожныя карты з Расіяй

Румас распавёў, у якім выпадку не падпішуць дарожныя карты з Расіяй

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас распавёў, у якім выпадку не падпішуць дарожныя карты з Расіяй. Паводле яго слоў, для падпісання дакументаў у іх мусяць быць улічаныя інтарэсы нашай краіны, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, у верасні сёлета прэм'еры Беларусі і Расіі ўзгаднілі праект праграмы дзеянняў па выкананні саюзнай дамовы Беларусі і Расіі, а таксама пералік з 31 дарожнай карты. Ад таго часу ідзе іх распрацоўка. Праекты мусяць быць гатовыя і прадастаўленыя кіраўнікам дзяржаў да 1 снежня 2019-га.

Румас кажа, што адна з самых складаных дарожных картаў — па Падатковым кодэксе. "Краіны самастойна развівалі падатковае заканадаўства, і за вельмі кароткі перыяд яго ўніфікаваць складана тэхнічна", — кажа беларускі прэм'ер-міністр.

Сяргей Румас згадаў, што паколькі ў Расіі падатковая нагрузка ніжэйшая, то пераход на паніжаныя стаўкі падаткаў для беларускіх суб'ектаў гаспадарання быў бы станоўчым момантам. Аднак ёсць і праблема — пытанне кампенсацыі для бюджэту з-за зніжэння даходаў, каб пазбегнуць негатыўнага ўплыву на эканоміку. І якраз пра гэта ідзе дыскусія з расійскім бокам. Пытанні ёсць і па нафта-газавай тэматыцы.

У сераду Румас удзельнічаў у канферэнцыі "Развіццё канкурэнцыі на галіновых рынках: тэарэтычныя і практычныя аспекты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі