Рыгора Кастусёва перавялі ў турэмны шпіталь і рыхтуюць да аперацыі

Рыгора Кастусёва перавялі ў турэмны шпіталь і рыхтуюць да аперацыі

Лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва перавялі з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь.

"Кастусёў шпіталізаваны, яго рыхтуюць да аперацыі. Самаадчуванне палітыка па-ранейшаму нездавальняючае. Ён пастаянна мае патрэбу ў медыцынскай дапамогі. Паляпшэнняў няма", — паведаміла "Спутнику" ягоная адвакатка Інэса Аленская.

Падчас знаходжання пад вартай Кастусёў неаднойчы скардзіўся на стан здароўя. Паведамлялася, што ў яго анкалагічнае захворванне і патрабуецца тэрміновая аперацыя.

Палітыка затрымалі ў красавіку 2021-га разам з літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам і юрыстам Юрыем Зянковічам. Усіх іх вінавацяць у спробе дзяржперавароту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі