Рымскія ўлады ўвялі штраф за купанне ў фантанах
Рымская мэрыя ўвяла штрафы ад 40 да 240 еўра за купанне ў фантанах, перадае nv.ua. Акрамя таго ўлады італьянскай сталіцы забаранілі піць і есці каля гарадскіх фантанаў, стаяць на выступаючых элементах, апускаць ногі ў ваду, а таксама купаць хатніх жывёл.
Забарона дзейнічае толькі ў летні перыяд — да 31 кастрычніка. Мэр Рыма Вірджынія Раджы патлумачыла: "Нам трэба бараніць наш горад, добрыя паводзіны — гэта важна. Паліцыі Рыма даручана пільна сачыць за гэтымі аб'ектамі".