Саакашвілі папярэджвае Лукашэнку: Пуціну твой лёс да лямпачкі
Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які знаходзіцца ў грузінскай турме, звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі. Ён заклікае яго не ўводзіць беларускія войскі ва Украіну. У адваротным выпадку, лічыць Саакашвілі, Лукашэнка страціць уладу ў Беларусі. "Пуціну твой лёс да лямпачкі, сам ведаеш", — піша вязень.
Зімой на судзе ў Тбілісі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што падчас свайго прэзідэнцтва таемна лятаў у Вялікабрытанію і сустракаўся там з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён угаворваў яго не прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Лука, я тебе никогда не давал плохих советов. Если ты пошлёшь войска в Украину, максимум через месяц тебя уже не будет у власти и очень плохо закончишь. Путину твоя судьба до лампочки, сам знаешь.
— Mikheil Saakashvili (@SaakashviliM) March 25, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.