Сабаленка перамагла Плішкаву і выйшла ў паўфінал турніру ў Істбарне

Сабаленка перамагла Плішкаву і выйшла ў паўфінал турніру ў Істбарне

Арына Сабаленка перамагла Караліну Плішкаву з Чэхіі і выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Істбарне. Беларуска абыграла сёмую ракетку свету (і былую першую ракетку свету) у трох сэтах — 6:3, 2:6, 7:6. Такім чынам Сабаленка атрымала чарговую перамогу над тэнісісткай з топ-15, раней былі абыграны Юлія Гёргес з Германіі (13-я ракетка свету) і Элізэ Мертэнс з Бельгіі (15-я ракетка свету).

29 чэрвеня ў паўфінале Сабаленка згуляе ў Агнешкай Радваньскай з Польшчы, 31-й ракеткай свету.

Ужо ў панядзелак Арына Сабаленка, 45-я ракетка свету, істотна палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу WTA.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі