Сабаленка сенсацыйна прайграла на турніры ў Досе

Арына Сабаленка / Abaca / newspix.pl
На турніры WTA, які праходзіць у Досе, першая ракетка свету Арына Сабаленка сенсацыйна прайграла ў 1/16 фіналу.
Беларуская тэнісістка свой першы матч на турніры правяла з расіянкай Кацярынай Аляксандравай. Выніковы лік сустрэчы — 6:3, 3:6, 6:7.
Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 37 хвілін. Нечаканым яе аздабленнем стаў кот, які выбег на корт пасярод гульні, прыпыніўшы паядынак.
Раней у гэтым сезоне Сабаленка ўжо саступіла ў фінале Australian Open. А для расіянкі гэта ўжо другая перамога над беларускімі тэнісісткамі: на турніры ў Лінцы яна ў другім крузе адолела Аляксандру Сасновіч. Дарэчы, Аляксандрава стала і пераможцай таго турніру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.