Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы
Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. У гасцявым матчы другога раўнда гарнякі згулялі ўнічыю 0:0 з дацкім "Эсб'ергам". Далей беларускі клуб прайшоў, дзякуючы хатняй перамозе (2:0). Сённяшні матч "Шахцёр" гуляў ад абароны, стараўся звесці рызыку да мінімуму і дамогся патрэбнага выніку. На жаль, на апошніх хвілінах чырвоную картку атрымаў Сзоке і прапусціць наступны паядынак. Тэкставы анлайн можна пачытаць тут.
Наступны сапернік салігорцаў — італьянскі "Тарына", які лёгка прайшоў венгерскі "Дэбрэцэн" (3:0, 4:1). У мінулым першынстве Італіі "Тарына" заняў 7-е месца.
У 3-м раўнд кваліфікацыі таксама трапіў БАТЭ, які развітаўся з Лігай чэмпіёнаў. Барысаўчане згуляюць з баснійскім клубам "Сараева".