Самабвешчаная "Рэспубліка Абхазія" гатова далучыцца да саюза Беларусі і Расіі
Самабвешчаная "Рэспубліка Абхазія" гатова далучыцца да саюза Беларусі і Расіі. Пра гэта яе "прэзідэнт"Аслан Бжанія заявіў у эфіры расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.
“Мы з задавальненнем падтрымалі б ідэю саюзнай дзяржавы. Яна блізкая да народа Абхазіі. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены. Гэта адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам", – заявіў Бжанія.
Так званую "Рэспубліку Абхазію", якая паўстала ў 2008 годзе пасля грузінска-расійскага канфлікту, прызнаюць толькі 5 дзяржаў: Расія, Венесуэла, Нікарагуа, Сірыя і Науру. У дакументах ААН Абхазія разглядаецца як тэрыторыя Грузіі.
Адметна, што Беларусь не прызнае Абхазію самастойнай рэспублікай. Тым не менш у чэрвені гэтага году спецыяльны прадстаўнік Лукашэнкі Віктар Шэйман з афіцыйным візітам наведваў рэгіён і сустракаўся з Асланам Бжанія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.