Самалёты з Нацыянальнага аэрапорта вылятаюць своечасова
Самалёты з Нацыянальнага аэрапорта вылятаюць своечасова, а вось прылёты рэйсаў з Калінінграда і Кіева (з аэрапорта Барыспаль) затрымліваюцца. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік прэс-цэнтра аэрапорта Аляксандр Караблікаў.
Мяркуецца, што прычынай затрымкі рэйсаў з Расіі і Украіны сталі ўмовы надвор'я ў аэрапортах адпраўкі. Нацыянальны аэрапорт Мінск гатовы да іх прыёму.
Паспяхова прызямліліся самалёты з Масквы, Парыжа і Мілана.
Нагадаем, у Беларусі сёння пануе цыклон Daniella. У Мінск ён прасунецца бліжэй да абеду, а ўвечары апынецца над Віцебскам.
Фота: ria.ru