Саміт NATO у Варшаве: заторы і паліцэйскія праз кожныя 10 метраў

Саміт NATO у Варшаве: заторы і паліцэйскія праз кожныя 10 метраў

У Варшаве 8 ліпеня пачынаецца двухдзённы саміт NATO. У ім прымуць удзел дэлегацыі з 65 краінаў — прэзідэнты 18 дзяржаваў, больш за 70 міністраў абароны і замежных спраў краінаў-сябраў NATO і трэціх краінаў. Чакаецца, што па выніках саміту будзе прынята рашэнне аб размяшчэнні чатырох шматнацыянальных батальёнаў у Латвіі, Літве, Эстоніі і Польшчы.

Падчас работы саміту выступіць прэзідэнта ЗША Барак Абама, які можа паведаміць аб перамяшчэнні ва Ўсходнюю Еўропу амерыканскай пяхотнай брыгады. Такія меры ў кіраўніцтве альянсу тлумачаць неабходнасцю ўмацавання межаў Усходняй Еўропы.

Расійскі бок ужо заявіў, што яго непакоіць актыўнасць альянсу ля расійскіх межаў. І хоць Расія неаднаразова падкрэслівала, што не імкнецца да канфрантацыі з Альянсам, аднак гатовая распачаць дзеянні ў адказ для забеспячэння сваёй бяспекі.

Таксама удзельнікі саміту будуць абмяркоўваць сітуацыю ў Афганістане і магчымую падтрымку кааліцыі ў барацьбе з баевікамі “Ісламскага дзяржавы”, пытанні кібербяспекі.

Журналіст Еўрарадыё Вольга Міцкевіч, якая знаходзіцца на саміце кажа, што цэнтаральная частка гордада перакрыта для грамадскага транспарту. Прынятыя павышаныя меры бяспекі. У раёне, дзе праходзяць самі паседжанні "праз кожныя 10 метраў стаяць паліцэйскія". Не працуюць некаторыя мабільныя сеткі і wi-fi.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі