Санду: Малдова дапускае песімістычны сцэнар — напад з боку Расіі

Санду: Малдова дапускае песімістычны сцэнар — напад з боку Расіі

Малдова рыхтуецца да любых сцэнароў, у тым ліку да пашырэння вайны ва Украіне і на тэрыторыі самой Малдовы. Пра гэта заявіла прэзідэнт краіны Мая Санду, перадае Newsmaker.

У Санду спыталіся, ці ёсць рызыка, што адносіны Малдовы і Расіі пагоршацца, а канфлікт ва Украіне пашырыцца і на Малдову. 

"Мы занепакоеныя і дапускаем усе сцэнары, у тым ліку самыя песімістычныя. Адпаведна, мы рыхтуемся да ўсіх сцэнароў, і ў сітуацыі, калі Расія паспрабуе напасці на Рэспубліку Малдова, відавочна, мы звернемся па дапамогу", — адказала кіраўніца дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі