Сапёры шукалі бомбу ў рэстаране “Паедзем паядзім”

Сапёры шукалі бомбу ў рэстаране “Паедзем паядзім”

Увечары 31 студзеня на электронную пошту мінскай міліцыі прыйшла інфармацыя пра мінаванне двух рэстаранаў — “Паедзем паядзім” і "Кушавель". На месца выехалі міліцыянеры, сапёры ўнутраных войскаў, ратавальнікі, медыкі. З будынкаў эвакуявалі "некалькі чалавек". Аднак ніякіх выбуховых рэчываў там не знайшлі. Сілавікі высвятляюць асобу, якая даслала непраўдзівае паведамленне пра небяспеку, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС.

Па факце "загадзя непраўдзівага паведамлення пра небяспеку" Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

"Кушавель" месціцца па праспекце Пераможцаў, а "Паедзем паядзім" — недалёка ад Курапатаў, народнага мемарыялу, створанага на месцы масавых пахаванняў рэпрэсаваных савецкім рэжымам. Супраць апошняга з 2018-га праходзяць акцыі пратэсту. Сёлета за рэстаран нават заступіўся Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі