Сашку Білага пахаваюць у Роўне каля "Нябеснай сотні"

Як інфармуе УНІАН, у Роўна ўжо прыбылі прадстаўнікі "Правага сектара" з розных рэгіёнаў Украіны.



Кіраўнік Ровенскай абласной арганізацыі УНА Яраслаў Гранітны паведаміў, што цяпер у Роўне знаходзяцца прадстаўнікі практычна з усіх абласных арганізацый "Правага сектара". Па яго словах, прыехалі людзі з Харкава, Данецка, Адэсы, Львова, Кіева.



Нагадаем, што пра смерць Аляксандра Музычкі (больш вядомага як Сашко Білы) паведамілі 25 сакавіка зранку. Па версіі міліцыі, Музычка сам сябе смяротна параніў пры затрыманні. Радыкалы з "Правага сектара" абвінавацілі міністра ўнутраных спраў Авакава ў контррэвалюцыйных дзеяннях. У адказ Авакаў заявіў, што бандытамі будуць лічыцца ўсе ўзброеныя фармаванні.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі