Сасновіч, Сабаленка і Лапко атрымалі перамогі на турніры ў Швейцарыі
Беларускія тэнісісткі паспяхова стартавалі ў адзіночным разрадзе турніру ў швейцарскім Лугана. Вера Лапко абыграла Анэт Контавейт з Эстоніі ў трох сэтах — 3:6, 6:4, 6:3. Сустрэча працягвалася дзве гадзіны. Адзначым, што Лапко — 130-я ракетка свету, а яе саперніца займае ў рэйтынгу WTA 28-е месца.
У наступны раўнд (1/8 фіналу) выйшла і Аляксандра Сасновіч (49), якая выйграла ў Райчэл Хогенкамп (110) з Галандыі — 7:6, 6:0.
Арына Сабаленка (61) упэўнена абыграла Палону Херцаг (80) са Славеніі — 6:3, 6:1 і прабілася ў 1/4 фіналу.
Сабаленка і Лапко выйшлі ў ¼ фіналу парнага разраду турніру ў Лугана. У матчы 1/8 фіналу яны перамаглі нямецкую пару Мона Бартэль/Карына Вітхефт — 6:3, 6:2.