Сасновіч у Санкт-Пецярбургу ў "матчы памылак" прайграла Астапенка

Сасновіч у Санкт-Пецярбургу ў "матчы памылак" прайграла Астапенка

Аляксандра Сасновіч выбыла з тэніснага турніру WTA ў Санкт-Пецярбургу. Яе чвэрцьфінал з прадстаўніцай Латвіі Аленай Астапенка стаў "матчам памылак" — 6:7, 6:4, 3:6. У Сасновіч было 56 нявымушаных памылак, у саперніцы — 65. Да таго ж у беларускі быў дзясятак двайных памылак.

Паядынак працягваўся дзве з паловай гадзіны.

На сённяшні дзень Аляксандра Сасновіч з'яўляецца 71-й ракеткай свету, Алена Астапенка — 25-й.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі