Саўмін папрасіў прадпрыемствы падзяліцца часткай даходу

Частку даходу прадпрыемствы перавядуць у бюджэт / З архіву БЕЛТА​
Частку даходу прадпрыемствы перавядуць у бюджэт / З архіву БЕЛТА​

Частку свайго даходу, атрыманага за першае паўгоддзе, высокарэнтабельныя арганізацыі краіны павінны будуць аддаць у рэспубліканскі бюджэт. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Гаворка ідзе правыплату "звыш часткі даходу, вылічанай і пералічанай у бюджэт у адпаведнасці з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2005 года № 637". Сродкі трэба будзе пералічыць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця роўнымі долямі ў лістападзе-снежні.

Да пастановы прыкладаецца пералік прадпрыемстваў і арганізацый і сумы, якіх ад іх чакаюць. Самы вялікі ўнёсак мусіць будзе зрабіць тытунёвая фабрыка "Нёман" — 26 мільёнаў 481 тысячу рублёў. Крыху больш за 1 мільён 700 тысяч рублёў пералічыць "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", каля 1 мільёна 600 тысяч рублёў — "Мінскі завод пеністых він". Усяго ў спісе каля 50 плацельшчыкаў.

Па выніках васьмі месяцаў года дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў 1,54 мільярда рублёў, або 1,7% ВУП. У пачатку кастрычніка прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка казаў, што бюджэт на наступны год фарміруецца ва ўмовах абмежаванасці рэсурсаў, і назваў яго "бюджэтам эпохі пандэміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі