Савет бяспекі ААН адхіліў расійскі праект рэзалюцыі з асуджэннем удараў па Сірыі

Савет бяспекі ААН адхіліў расійскі праект рэзалюцыі з асуджэннем удараў па Сірыі

Савет бяспекі ААН на пасяджэнні 14 красавіка не прыняў праект рэзалюцыі, якая асуджае ракетныя ўдары ЗША і іх саюзнікаў па Сірыі. Праект быў пададзены Расіяй.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, падтрымалі праект толькі тры краіны (уключна з Расіяй), а супраць яго прагаласавалі восем краін. Яшчэ чатыры ўстрымаліся.

Прадстаўнік Расіі ў ААН Васіль Небензя зачытаў заяву прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які назваў дзеяньні ЗША агрэсіяй. Таксама ён заявіў, што хімічная атака ў сірыйскім горадзе Дума была пастановачнай, і абвінаваціў у гэтым замежныя спецслужбы.

Прадстаўніца ЗША Нікі Хэйлі ў адказ назвала дзеянні Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў "прапарцыйнымі і абгрунтаванымі". Яна падкрэсліла, што заходнія саюзнікі зрабілі ўсё магчымае, каб пазбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Ракетныя ўдары наносіліся толькі па аб’ектах, звязаных з хімічнай зброяй. 

Яе падтрымала прадстаўніца Вялікабрытаніі Карын Пірс. Па яе словах, удары па Сірыі адпавядалі міжнароднаму праву, бо наносіліся дзеля абароны мірнага насельніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі