Савет Еўропы зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Савет Еўропы зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне "у якасці першага кроку да яго адмены". Такім чынам ён адрэагаваў на чарговы смяротны прысуд, вынесены ў нашай краіне.
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне. 9 студзеня ў Бабруйску быў вынесены смяротны прысуд 36-гадоваму Аляксандру Асіповічу, які быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве дзвюх дзяўчат.
У заяве прадстаўніка Савета Еўропы выказваецца спадзяванне, што рашэнне суда будзе адменае судом вышэйстаячай інстанцыі.