СБУ заяўляе, што затрымала падазраваных у харкаўскім выбуху
Выбух адбыўся ў натоўпе каля станцыі метро "Маршала Жукава" падчас Маршу еднасці.
Служба бяспекі Украіны затрымала людзей, якія могуць быць датычныя да сённяшняга выбуху ў Харкаве, паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтр СБУ.
Пра затрыманне паведаміў таксама дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі ў Facebook. СБУ ахарактарызавала выбух як тэракт.
Нагадаем, што выбух у Харкаве адбыўся падчас мірнага шэсця — Марша еднасці. Акцыя актывістаў Еўрамайдана і патрыятычна настроеных грамадзян праходзіць у гадавіну расстрэлу Нябеснай сотні і ўцёкаў Віктара Януковіча.
Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі каля 10 чалавек. Два чалавекі загінулі на месцы, адзін з іх — работнік міліцыі. Тым часам пракуратура Харкаўскай вобласці паведамляе, што ад выбуху загінулі тры чалавекі.
У Харкаве адбыўся выбух падчас Марша еднасці, ёсць загінулыя (фота, відэа)
Фота з сацыяльных сетак