У Мінску адкрываюцца Еўрапейскія гульні
21 чэрвеня ў 20:00 на стадыёне “Дынама” пачнецца цырымонія адкрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў. У шоу возьмуць удзел 1300 чалавек. Выступы адбудуцца на сцэне, якая будзе круціцца вакол сваёй восі.
Паведамляецца, што гледачы могуць патрапіць на тэрыторыю стадыёна з 18:00.
Ужо сёння пачнуцца спаборніцтвы па стральбе з лука, боксе і баскетболе.
З нагоды адкрыцця гульняў гарадскі транспарт будзе працаваць да 5-й гадзіны раніцы.