Сцяг легіёна "Свабода Расіі" ў Маскве запусціў беларус

Затрыманая ў Маскве сямейная пара / @shot_shot
Затрыманая ў Маскве сямейная пара / @shot_shot

Сцяг легіёна "Свабода Расіі" ўчора ў Маскве запусціў грамадзянін Беларусі. Яго разам з жонкай затрымалі, піша Shot. Паводле звестак выдання, грамадзянін Беларусі і яго жонка прыехалі да сажалкі ў Паўночным Чартанаве, "дасталі з багажніка шары, муж іх запусціў, а жонка здымала на тэлефон для справаздачы".

Напярэдадні відэа са сцягам у небе Масквы з'явілася ў канале легіёна. Пад відэа быў каментар: "Пакуль мы вядзем вызваленчыя баі ў памежжы, наш сцяг лётае ў цэнтры Масквы".

Напярэдадні ў памежнай з Украінай Белгародскай вобласці РФ былі захопленыя некалькі вёсак. Расійскія крыніцы сцвярджалі, што гэта дзейнічала "дыверсійна-выведвальная група". Украінскія крыніцы паведамлялі, што на тэрыторыю Белгародскай вобласці зайшлі байцы легіёна "Свабода Расіі" і Рускага добраахвотніцкага корпуса. Гэта вайсковыя падраздзяленні УСУ, якія былі сфармаваны з расійскіх ваеннапалонных і добраахвотнікаў, што перайшлі на бок Украіны. На нашыўцы легіёна намаляваны бел-сіне-белы сцяг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі