Серж Танкян збіраецца выпусціць адразу два альбомы
Рэлізы запланаваныя на гэтае лета.
Першы з іх, пад назвай "Orca" быў запісаны пры ўдзеле нямецкага калектыву Karussell і фінансаваўся прыхільнікамі Сержа Танкяна (Serj Tankian) праз сайт Kickstarter.
З гэтай пласцінкай удзельнік System of a Down плануе выправіцца ў тур па Еўропе і Расіі ўжо гэтай восенню.
Другі альбом будзе больш падобны на зборнік пераважна інструментальных кампазіцый у розных жанрах — ад прагрэсіў-джаза і рока да электронікі.
У запісе гэтага дыску ўдзельнічалі піяніст Тыгран Хамасян (Tigran Hamasyan), флейтыст Валерый Талстоў, трубач Том Дзюпра (Tom Duprey), а таксама былы ўдзельнік The Police Сцюарт Коуплэнд (Stewart Copeland).
Фота: www.bbc.co.uk