Гарадскія ўлады прасілі зняць лагер абаронцаў Курапатаў — Севярынец

Гарадскія ўлады прасілі зняць лагер абаронцаў Курапатаў — Севярынец

Чыноўнікі прапаноўвалі зняць лагер абаронцаў у Курапатах у сувязі з тым, што там прыпыненыя будаўнічыя працы. Пра гэта распавёў Павел Севярынец пасля прыёму ў старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца

Севярынец: "Захоўваецца прыпыненне працаў, горад будзе абмяркоўваць гэта з Міністэрствам культуры, іншымі ведамствамі. Магчыма, будзе круглы стол на гэты конт. Прасілі зняць лагер абаронцаў. Але з абаронцамі мы перагаварылі — яны здымуцца толькі тады, калі будзе пісьмовае рашэнне аб скасаванні працаў і будзе зняты будаўнічы плот"

Вынік перамоваў у гарвыканкаме Севярынец ахарактарызаваў як "баявую нічыю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі