Шатландыя рыхтуецца да новага рэферэндуму аб незалежнасці
У Шаландыі пачынаецца падрыхтоўка да новага рэферэндуму аб незалежнасці. Пра гэта заявіла першы міністр краіны Нікала Старджэн. Паводле яе словаў, у Шатландыі распачнецца новая буйнамаштабная дыскусія, якая ўключае ў сябе і пытанне аб працягу знаходжання ў складзе Вялікабрытаніі.
Паводле Старджэн, гэта дазволіць падрыхтаваць глебу для правядзення новага рэферэндуму аб незалежнасці. “Сейсмічныя змены”, выкліканыя рашэннем Вялікабрытаніі выйсці з Еўрасаюза, зрабілі неабходнай новую дыскусію пра будучыню Шатландыі, паведамляюць замежныя СМІ.
Краіна праводзіла рэферэндум аб выхадзе са Злучанага Каралеўства ў 2014 годзе. Тады прыхільнікі незалежнасці прайгралі сваім апанентам з розніцай больш як у 10%.