Школа па-беларуску: ці магчымая такая адукацыя за мяжой

Фота з архіва
Фота з архіва

Сёння ў Польшчы жыве больш за сто тысяч беларусаў, якія маюць легальны статус. Але вывучаць беларускую мову ў польскіх школах могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі. Гэта прапісана ў дзейным польскім заканадаўстве…

Чаму не ўсім беларусам, што легальна знаходзяцца ў Польшчы, можна атрымліваць адукацыю па-беларуску? Ці гатовыя самі беларусы  змагацца за свае інтарэсы? Як сёння арганізаванае беларускае навучанне ў Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Каардынайнай рады, сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі і Дыяна Ігнаткова з праекта “Lixtar”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі