Школа, вучаніца якой загінула “на бульбе”, усё ж прызнала, што гэта была праца

Школа, вучаніца якой загінула “на бульбе”, усё ж прызнала, што гэта была праца

Маладзечанскі раённы суд працягвае разглядаць пазоў бацькі загінулай “на бульбе” Вікторыі Папчэні супраць калгаса, каб суд прызнаў наяўнасць працоўных адносінаў. Раней прадстаўнікі школы наракалі, што гэта быў выхаваўчы працэс. Але цяпер школа змяніла пазіцыю: дзяўчынка ўсё ж працавала.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў афіцыйны прадстаўнік бацькі загінулай Алега Папчэні на судзе і супрацоўнік прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак.

Андрэй Стрыжак: “Школа мае змены ў сваёй пазіцыі. Яны прызнаюць факт працоўных адносінаў, але бачаць супярэчнасць з Працоўным кодэксам. Бо дамова не можа быць заключаная з асобай малодшай за 14 год. Цяпер яны пакідаюць суду права рашэння”.

Цяпер адміністрацыя школы займае тую ж пазіцыю, што і мясцовы аддзел адукацыі. Раней версіі чыноўнікаў і школы разыходзіліся.

Вікторыя Папчэня загінула пад коламі грузавіка падчас уборкі бульбы напрыканцы верасня. “На бульбу” васьмікласнікаў адправіла школа, бо адміністрацыя атрымала ліст з мясцовага аддзела адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі