Школьныя экзамены сумясцяць з некаторымі ўступнымі — Карпенка

Экзамен у школе / З архіву БЕЛТА​
Экзамен у школе / З архіву БЕЛТА​

Школьныя экзамены найбліжэйшым часам могуць сумясціць з некаторымі элементамі ўступнай кампаніі, заявіў перад пачаткам Усебеларускага народнага сходу міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, перадае агенцтва Sputnik Беларусь.

Па яго словах, Міністэрства адукацыі правяло даследаванне і высветліла, што "пераважная большасць і вучняў, і бацькоў, і выкладчыкаў падтрымала такую сістэму".

"Новаўвядзенні павінныя дапамагчы абітурыентам, каб яны не насіліся з паперкамі з адной ВНУ ў іншую, прыстройваючы сертыфікаты ЦТ", — патлумачыў Карпенка.

Калі новая сістэма запрацуе, міністр не сказаў. Адзначыў толькі, што для яе прапрацоўкі спатрэбіцца пэўны час — магчыма, год ці два.

Мінулым летам падчас сустрэчы з педагагічным актывам Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць новыя правілы паступлення ў ВНУ. Пры гэтым даў тэрмін — да наступнай уступнай кампаніі. Неабходнасць зменаў патлумачыў тады так: "Пры адборы ў ВНУ прыёмнай камісіі неабходна бачыць чалавека, а не толькі (і не столькі, можа быць) вынік тэставання". Цяперашняя сістэма тэставання, паводле яго слоў, не дазваляе выкладчыкам "разгледзець у абітурыенце будучага сапраўднага грамадзяніна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі