Шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый

Шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый

Шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый (Апалько). Як вядома, ён мае рэзідэнцыю ў Жыровіцкім манастыры. Па неафіцыйнай інфармацыі, быў выяўлены каранавірус. Кіраўнік сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сяргей Лепін пацвердзіў Еўрарадыё, што архіепіскап сапраўды знаходзіцца ў бальніцы. "Яго дыягназ мне невядомы", — кажа Лепін.

На сайце Навагрудскай епархіі інфармацыі пра шпіталізацыю архіепіскапа Гурыя няма. Але там можна пачытаць яго гутарку на тэму каранавіруса.

Высветлілася, што архіепіскап Гурый знаходзіцца ў рэанімацыі ў Гродне. Яму стала кепска падчас Велікоднай службы. На яе ён прыехаў пасля хваробы і самаізаляцыі.

Як піша ў Facebook Аляксандр Шрамко, мітрапаліт Павел прызначыў выконваючым абавязкі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага рэктара Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэя Генадзя Логіна. Яму даручана забяспечыць дэзынфекцыю ўсіх памяшканняў семінарыі.

Што да інфармацыі пра каранавірус у епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна (Тупека), то протаіерэй Лепін кажа, што "пакуль прамой сувязі з ім не было". Паводле яго слоў, "пакуль ёсць усе надзеі, што чуткі перабольшаны, ён нават не шпіталізаваны".

Шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый
Шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый
Шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі