“Шпіёнам”, пра якога казаў Лукашэнка, быў барысаўскі ксёндз?

Пра тое, што магчымым “каталіцкім шпіёнам”  можа быць ксёндз Уладзіслаў Лазар, на сваёй старонцы напісаў актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Кастусь Шыталь.


Пра гэта яму стала вядома з “клерыкальных колаў”.



“Высвятляюцца акалічнасці "шпіёнскай" справы. Каля месяца таму быў арыштаваны і сядзіць у турме КДБ ксёндз Уладзіслаў Лазар, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве”, — напісаў Шыталь.



Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня заявіў пра затрыманне супрацоўніка спецслужбаў, які быў звязаны з замежнымі дзяржавамі праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі