Штэфан Фюле: Па шэрагу параметраў гэтыя выбары не лепшыя за мінулыя
Еўракамісар назваў шэсць дакладных параметраў, па якіх будзе ацэньвацца дэмакратычнасць выбараў, расказаў, як сам ацэньвае прагрэс, і паведаміў, што ў Бруселі п
Па словах Еўракамісара па пытаннях пашырэння ЕС і палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле,
які сёння наведвае Мінск, Еўрасаюз хоча бачыць ясны прагрэс у
дэмакратычных стандартах на гэтых выбарах. Тады ЕС зможа абнавіць і
паглыбіць адносіны з Беларуссю. Пра гэта ён будзе размаўляць з міністрам
замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Штэфан Фюле: "Падчас
маёй папярэдняй сустрэчай з Сяргеем Мартынавым і Аляксандрам Лукашэнкам
[8-9 ліпеня 2010 года – заўвага Еўрарадыё] я адзначыў, у якіх дакладна
шасці сферах ЕС хоча бачыць прагрэс: рэгістрацыя
кандыдатаў, склад выбарчых камісій, праблема датэрміновага галасавання,
працэс падліку галасоў, доступ да СМІ, свабода сходаў".
Па
яго словах, прагрэсу па шэрагу з іх няма. Так, калі рэгістрацыя
кандыдатаў праходзіць нармальна, то паляпшэнняў адносна складу выбарчых
камісій не назіраецца – менш за 1% прадстаўнікоў апазіцыі не адпавядае
чаканням ЕС, адзначыў еўракамісар. Па яго словах, доступ да СМІ –
складанае пытанне для краіны з дзяржаўнай манаполіі медыяў. Да таго ж,
адкрытым застаецца пытанне з датэрміновым галасаваннем.
Штэфан Фюле паведаміў, што ў мінулую пятніцу Еўракамісія адкрыла перамоўны мандат на аблягчэнне візавага рэжыму і дамовы аб рэадмісіі. Нагадаем,
аб гэтым Еўракамісію заклікалі замежныя міністры краін ЕС у сваім
рашэнні па Беларусі 25 кастрычніка. Цяпер гэтыя дзве тэмы абмяркуюць
працоўныя групы краін Еўрасаюза, а таксама Еўрапарламент.
Па Сумесным прамежкавым плане абмеркаванне ўжо ідзе: "СПП
зможа замяніць адсутнасць прававога дагавора паміж ЕС і Беларуссю. Гэта
план крытычнага набліжэння з Беларуссю, як правесці рэформы і працэс
мадэрнізацыі, як развівацца ва ўсіх сферах. Уключна з такой чуллівай для
ўладаў і важнай для нас, як правы чалавека і дэмакратыя".
Па словах еўракамісара,
галоўная мэта яго візіту – выказаць падтрымку беларускаму народу
напярэдадні важнай падзеі ў палітычным жыцці краіны, прэзідэнцкіх
выбараў. Ён ужо сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай
супольнасці і абмеркаваў выбарчую кампанію ды другі Форум грамадзянскай
супольнасці, які пройдзе 18-19 лістапада ў Берліне.
Штэфан Фюле: "Мы лічым, што моцная развітая грамадзянская супольнасць – найлепшая пляцоўка дэмакратыі. Я выражаю гатоўнасць Еўрасаюза разгледзець варыянты большай падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі цяпер і ў будучыні".
Еўракамісар
Штэфан Фюле наведвае Беларусь з прадстаўнічай дэлегацыяй. У яе складзе –
старшыня прадстаўніцтва Еўрасаюза ва Украіне і Беларусі Жазэ Мануэль Пінту Тэйшейра (José Manuel Pinto Teixeira), старшыня Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель (Jean-Eric Holzapfel), старшыня Аддзела па Ўкраіне, Беларусі, Малдове і Паўднёвым Каўказе Дырэктарата Еўракамісіі па замежных адносінах Джон К'яер (John Kjaer).
Глядзі таксама:
Еўракамісія прапануе Беларусі зрабіць эканоміку больш моцнай