Што Нікол Пашынян змяніў у Арменіі за 100 дзён?

Што Нікол Пашынян змяніў у Арменіі за 100 дзён?

17 жніўня сто дзён знаходжання ва ўладзе ўрада Арменіі, які ўзначаліў Нікол Пашынян. У выніку красавіцкай аксамітнай рэвалюцыі прэм'ер-міністр і былы прэзідэнт Серж Саргсян сышоў у адстаўку. Да ўлады прыйшлі новыя людзі. Як змянілася Арменія падчас кіравання Нікола Пашыняна і што зараз адбываецца ў краіне?

З гэтымі пытаннямі Еўрарадыё звярнулася да вядомых экспертаў у Ерэване.

 

“У Арменіі захоўваецца пострэвалюцыйная эйфарыя”

Што Нікол Пашынян змяніў у Арменіі за 100 дзён?

Па словах эксперта Аляксандра Іскандарана, зараз у краіне адбываецца транзіт улады. Асноўны ўпор новыя лідары робяць на барацьбу з карупцыяй, гэта пакуль адно з галоўных у дзейнасці каманды Пашыняна.

Але 100 дзён гэта вельмі малы тэрмін, трэба пачакаць парламенцкіх выбараў:

Калі датэрміновыя парламенцкія выбары пройдуць хутка (да вясны), то верагоднасць таго што новая ўлада возьме большасць месцаў у парламенце, досыць вялікая. Па-ранейшаму ідзе працэс адхілення людзей з мінулых элітаў. 100 дзён недастатковы тэрмін, бо ўлада павінна фармавацца адначасова ў працэсе кіравання.

У пытаннях знешняй палітыкі Арменія прытрымліваецца таго кірунку, які праводзіла папярэдняе кіраўніцтва краіны. Будуць развівацца адносіны з Еўропай, ЗША, Іранам і Расіяй. Але з апошняй, падкрэслівае палітолаг, новае кіраўніцтва часам сустракае непаразуменне.

Адным з аб’ектыўных недахопаў палітолаг называе адсутнасць палітычнага і арганізацыйнага досведу ўрада Пашыняна.

Любая рэзкая змена ўлады - гэта і надзеі, і рызыкі, -- гаворыць Іскандаран. –Надзея, таму што доўгасядзячая ўлада губляе сувязь з грамадствам. А рызыкі таму, што сам прыход новых людзей азначае малы досвед. Ім трэба гэтым досведам авалодваць, і рабіць гэта ў працэсе прыняцця рашэнняў. У Арменіі яшчэ захоўваецца пострэвалюцыйная эйфарыя. Улада дэманструе ўстаноўку на адкрытасць і публічнасць. Людзі прыйшлі ва ўладу з грамадзянскай супольнасці, таму амаль усе падзеі адбываюцца ў прамым эфіры.

 

“Народ Арменіі прачнуўся пасля летаргічнага сну”

Што Нікол Пашынян змяніў у Арменіі за 100 дзён?

Былы намеснік міністра замежных спраў Арменіі Арман Навасардзян тое, што адбылося, называе цудам. У краіне зруйнавалася карумпаваная сістэма ўлады, якая была шмат гадоў.

У Арменіі 25-30 гадоў існаваў алігарха-крымінальны лад. Цяпер яго ці няма наогул, ці ідзе працэс ліквідацыі, -- кажа Арман Навасардзян. -- Рэвалюцыі маюць свае цяжкасці ў якасці контррэвалюцыі. Зараз робяцца спробы вярнуць усё назад. Але я ўпэўнены, што такога выніку не будзе, бо народ адназначна стаіць за новым урадам. 

Зараз у Арменіі ідзе вострая барацьба з карупцыяй, якая ўжо мае свае вынікі. Эксперт пагаджаецца, што найхутчэй трэба праводзіць датэрміновыя выбары.

А вось на міжнародным кірунку Арменія працягне праводзіць папярэднюю палітыку.

Арман Навасардзян: З Расіяй працягваюцца папярэднія адносіны, але ўнутраныя контррэвалюцыйныя сілы робяць усё, каб сутыкнуць Расію з Арменіяй.  Але ў цэлым у расійскім напрамку адносіны развіваюцца нядрэнна. Што да Захаду, то вызначаецца далейшае развіццё адносінаў з Еўропай. Вельмі важнае месца займае супрацоўніцтва з нашым паўднёвым суседам -- Іранам.

Арман Навасардзян таксама пагаджаецца, што ў прадстаўнікоў новай улады не хапае палітычнага досведу, але не лічыць вялікай трагедыяй, бо гэта ўласціва падчас перамен.

Народ Арменіі прачнуўся пасля летаргічнага сну, народ акрыяў духам і ўсвядоміў, што не ўсё страчана. У Арменіі тварылася расслаенне і страшная эміграцыя. Цяпер гэта прыпынена.

“У краіне ідзе сур’ёзная барацьба з карупцыяй”

Што Нікол Пашынян змяніў у Арменіі за 100 дзён?

Адным з галоўных дасягненняў 100-дзённай працы ўрада Нікола Пашыняна палітолаг Сцяпан Грыгаран называе маштабную барацьбу з карупцыяй. Пад следствам апынуліся кіраўнікі, якія займалі высокія пасады ў краіне да красавіцкай рэвалюцыі.

Практычна недатыкальныя фігуры апынуліся за кратамі або на іх былі заведзены крымінальныя справы, -- кажа Сцяпан Грыгаран. -- Зробленыя крокі, якія не характэрныя для постсавецкай прасторы. Тое, што было абяцана: барацьба з карупцыяй, роўнасць перад законам і г.д., усё робіцца. Вядома, ёсць нюансы, але ў цэлым лінія правільная.

Палітолаг згодны, што ўраду Нікола Пашыняна не хапае палітычнага і арганізацыйнага досведу.

Нам неабходна праводзіць пазачарговыя парламанцкія выбары, -- дадае Грыгаран. – Многія сённяшнія дэпутаты не маюць ніякага дачынення да палітыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі