Што такое нацыянальны адбор на Еўрабачанне і чаму варта чакаць скандалаў

Што такое нацыянальны адбор на Еўрабачанне і чаму варта чакаць скандалаў

20 студзеня адбудзецца фінал нацыянальнага адбору "Еўрабачанне-2017". Відовішча пачнецца ў 22:00 і будзе транслявацца ў жывым эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24". А таксама яго можна будзе паглядзець on-line на сайце tvr.by ці паслухаць у эфіры "Радыус FM".

Хто трапіў у фінал?

У фінал нацыянальнага адбору сёлета выйшлі 13 выканаўцаў і калектываў. Сольныя вакалісты:

Аляксандра Ткач,

Kattie (Кацярына Рудніцкая),

Уладзіслаў Курасаў,

Анжаліка Пушнова,

Isaac Nightingale (Вадзім Капусцін),

Анастасія Шавярэнка,

"Июль" (Юлія Каранюк),

Мікіта Ходас,

а таксама гурты:

Navi,

Nuteki,

Napoli,

Lermont x Julic

“PROвокация”

Як будзе абірацца прадстаўнік Беларусі?

Прадстаўніка нашай краіны на Міжнародным конкурсе песні абяруць сумесна тэлегледачы і прафесійнае журы. Арганізатары адбору абяцаюць, што вынікі галасавання гледачоў і прафесіяналаў будуць мець роўную вагу. Іх перавядуць у бальную сістэму міжнароднага конкурсу, пасля чаго сумуюць. Пераможа той выканаўца, які атрымае больш балаў.

Прафесіяналы, якія трапілі ў журы:

Намеснік галоўнага дырэктара "Беларусь 1" Вольга Саламаха,

Кіраўнік "Радыус FM" Алёна Трашчынская,

Галоўны рэдактар "БелМузТВ" Аляксандр Капенкін,

Дырэктар "Новага радыё" Уладзімір Багдан,

Педагог па вакале Людміла Куц

Галоўны спецыяліст аддзела канцэртна-фестывальных праектаў упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іна Мардусевіч.

Старшынёй журы прызначаны заслужаны артыст БССР, удзельнік ВІА "Песняры", саліст ансамбля "Беларускія песняры" Валерый Дайнэка.

Ранейшыя скандалы:

Нягледзячы на даволі празрыстую і дэмакратычную схему падліку галасоў, нацыянальны адбор на “Еўрабачанне” амаль кожны год праходзіць са скандалам. У 2012 годзе, напрыклад, нібы перамагла Алёна Ланская, але гэта настолькі абурыла беларусаў, што ў справу мусіў ўмяшацца сам Аляксандр Лукашэнка. У выніку на конкурс паехаў гурт Litesound. На наступны год зноў перамагла самая маладая заслужаная артыстка Беларусі, яна ж і паехала на конкурс, але гэта быў не самы ўдалы выступ для Алёны Ланской. Скандал адбыўся і падчас выбару ў 2014-м годзе. Тады гледачы паставілі на першае месца дуэт Макса Лорэнса і Дзядзюлі, але журы палічыла лепшым спевака Тэа.

А ў мінулым годзе Еўрарадыё настолькі ахамела, што за некалькі дзён да фіналу адбору назвала двух асноўных прэтэндэнтаў. Вось толькі з пераможцам мы трошкі памыліліся. Карацей, нацыянальны адбор на Еўрабачанне вельмі цёмная справа. Разабрацца ў ёй, калі ты не сябра прафесійнага журы ці не кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі, амаль немагчыма. Паглядзім на празрыстасць галасавання сёлета і зноў будзем перажываць за нашага прадстаўніка. 

62-і Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" сёлета будзе праходзіць ў Кіеве (Украіна) з 9 па 13 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі