Што ўлады зрабілі ў Курапатах (фота, відэа)
Работнікі лясгасу высадзілі ва ўрочышчы Курапаты кусты. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку апазіцыйны палітык Павел Севярынец.
"Кучу кустоў высадзілі, каб закрыць Крыж Пакуты ад уваходу", — адзначыў ён.
Раней Севярынец напісаў, што на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій выкапалі сотні ямаў.
Як распавядала Еўрарадыё, сёлета ў траўні Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся пасадзіць дрэвы ў Курапатах, каб упарадкаваць урочышча. Перад гэтым паводле загаду кіраўніка дзяржавы на месцы масавых рэпрэсій былі знесеныя некалькі дзясяткаў крыжоў і пастаўленая агароджа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.