Швецыя адмяняе антыкаранавірусныя абмежаванні: там прышчэпленыя 76% грамадзян
Плошча ў Стакгольме / meet stockholm.nu
Швецыя з серады адмяняе амаль усе абмежаванні, якія былі ўведзеныя ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе Deutsche Welle.
У тым ліку перастае дзейнічаць рэкамендацыя працаваць дыстанцыйна, адмяняюцца абмежаванні на колькасць удзельнікаў грамадскіх і прыватных мерапрыемстваў.
Па словах эпідэміёлагаў, адмена абмежаванняў стала магчымай дзякуючы высокаму ўзроўню вакцынацыі насельніцтва. Амаль 84% шведаў атрымалі як мінімум адну дозу вакцыны ад каранавіруса, 76% прышчэпленыя цалкам.
Усяго ў Швецыі з пачатку пандэміі было выяўлена 1,1 мільёна выпадкаў каранавіруса, ад наступстваў заражэння памерла амаль 15 тысяч чалавек.
Іншыя краіны Скандынавіі знялі абмежаванні яшчэ раней. Так, Данія адмяніла іх 10 верасня, а Нарвегія — 25 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.